📯1 лістапада Веткаўскі музей адзначае 35 год са дня адкрыцця сталых экспазіцый у доме купца Цімафея Грошыкава на Краснай Плошчы. Падарункам усім наведвальнікам у дзень народзінаў экспазіцыі стане новая выстава "Закаханы ў жыццё", прысвечаная Фёдару Рыгоравічу Шкляраву - заснавальніку музея, першаму яго дырэктару. А дакладней, гэта не проста выстава - мы адкрыем новую выставачную залу! За ўсё жыццё Фёдар Шкляраў авалодаў дзясяткамі прафесій: столяр, цясляр, маляр, тынкоўшчык, фатограф, разьбяр па дрэве, афарміцель… І над усім гэтым - запал да малявання з ранняга дзяцінства і да апошніх дзён. Але атрымаць мастацкай адукацыі яму не ўдалося з-за ваеннага і суровага пасляваеннага часу. У 1960-я гады Фёдар Рыгоравіч захапіўся калекцыянаваннем. Але галоўнай справай яго жыцця апынулася стварэнне музея. Дзякуючы калекцыям мясцовага іканапісу, старадрукаваных і рукапісных кніг, сабраных Шкляравым, паўстала магчымасць з'яўлення ўнікальнага музея ў Ветцы. На выставе прадстаўлены яркі, сакавіты жывапіс Фёдара Шклярава, яго асабістыя рэчы і мноства фотаздымкаў, на якіх жыццё і музея, і яго заснавальніка. Цікавай будзе своеасаблівая кніга водгукаў для ганаровых гасцей, якую пачалі яшчэ да ўзнікнення музея наведвальнікі дома Фёдара Рыгоравіча. Здзіўленыя, ашаломленыя ўбачаным, яны выказвалі надзею на з'яўленне калі-небудзь музея ў Ветцы. У лістападзе 1978 г. было прынята рашэнне аб яго стварэнні, 1 лістапада 1987 г. адкрыты сталыя экспазіцыі музея, а ў 2010 г. музею было прысвоена імя Фёдара Рыгоравіча Шклярава. 🤗 Запрашаем усіх на адкрыццё ў Веткаўскі музей (што ў Ветцы)! 🕖 01.11.2022 у 17:00. 🏛 г. Ветка, Красная плошча, 5 💰Уваход вольны! ☎ Тэлефон музея: +375 (2330) 4-27-49 _______________________ 📯 1 ноября Ветковский музей отмечает 35 лет с дня открытия постоянных экспозиций в доме купца Тимофея Грошикова на Красной Площади. Подарком всем посетителям ко дню рождения экспозиции станет новая выставка «Влюблённый в жизнь», посвящённая Фёдору Григорьевичу Шклярову – основателю музея, его первому директору. Вернее, это не просто выставка - мы откроем новый выставочный зал! За свою жизнь Фёдор Шкляров освоил десятки профессий: столяр, плотник, маляр, штукатур, фотограф, резчик по дереву, оформитель... И над всем этим - страсть к рисованию с раннего детства до последних дней. Но получить художественное образование ему не удалось из-за войны и суровых послевоенных времен. В 1960-х Фёдор Григорьевич увлекся коллекционированием. Но главным делом его жизни оказалось создание музея. Благодаря собранным Шкляровым коллекциям местной иконописи, старопечатных и рукописных книг, возникла возможность создания в Ветке уникального музея. На выставке представлена яркая, сочная живопись Фёдора Шклярова, его личные вещи и множество фотографий, на которых жизнь и музея, и его основателя. Интересной будет своеобразная книга отзывов для почётных гостей, которую начали посетители дома Фёдора Григорьевича ещё до основания музея. Удивлённые, ошеломлённые увиденным, они выразили надежду, что когда-нибудь в Ветке появится музей. В ноябре 1978 года было принято решение о его создании, 1 ноября 1987 года состоялось открытие постоянных экспозиций музея, а в 2010 году музею было присвоено имя Фёдора Григорьевича Шклярова. 🤗 Приглашаем всех на открытие Ветковского музея (что в Ветке)! 🕖 01.11.2022 в 17:00. 🏛 г. Ветка, Красная площадь, 5 💰Вход свободный! ☎ Телефон музея: +375 (2330) 4-27-49 #веткаўскімузей #vetkamuseum #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси #ветка #выстава #выставка #жывапіс #живопись #традиция #культура